Prices

Express session    --- pln (€--)

– 30-40 хвілін здымкі ў цэнтры Варшавы

– 30 фота з карэкцыяй колеру і базавай рэтушшу* цягам 2 дзён

– 1 кароткае відэа

– Дапамога ў састаўленні мудборда

– Дапамога ў выбары лакацыі

– Дапамога ў пазіраванні

– Магчымасць выбару фота

 

Дадатковае фота: 25 pln (€6) за штуку.

 

Для каго: для асобы, якая актыўна вядзе свае сацыяльныя сеткі, мае досвед фотаздымак і ведае, што хоча атрымаць у выніку.

 

Вы можаце замовіць сэт з чатырох фотаздымак цягам трох месяцаў са зніжкай 20% пры адзінаразавай аплаце.

Забраніраваць час
Standart session --- pln (€---)

– 1-1,5 гадзіны здымак

– 30 фота з карэкцыяй колеру і базавай рэтушшу*

– 1 кароткае відэа

– Дапамога ў састаўленні мудборда

– Дапамога ў выбары лакацыі і адзення

– Дапамога ў пазіраванні

– Усе гатовыя фота цягам 5 працоўных дзён

– Магчымасць выбару фота

– Арэнда студыі аплачваецца асобна

 

Дадатковае фота: 25 pln (€6) за штуку.

 

Для каго: для асобы, якая хоча пазнаёміцца з сабой лепей, якая адкрыта да новага досведу і хоча палюбіць сябе такой, якая ёсць. Ідэальна для тых, у каго няма досведу фотаздымак ці ён невялікі.

Забраніраваць час
Couple session --- pln (€---)

– 40 хв – 2 гадзіны здымак

– 50 фота з карэкцыяй колеру і базавай рэтушшу*

– 1 кароткае відэа

– Дапамога ў састаўленні мудборда

– Дапамога ў выбары лакацыі і адзення

– Дапамога ў пазіраванні

– Усе гатовыя фота цягам 5 працоўных дзён

– Магчымасць выбару фота

– Арэнда студыі аплачваецца асобна

 

Дадатковае фота: 25 pln (€6) за штуку.

 

Для каго: для пар і сямей, якія жадаюць захаваць успаміны пра асаблівую падзею ці нават без нагоды.

Забраніраваць час

*Звярніце ўвагу

  • Фотаздымкі на карэкцыю колера і рэтуш выбірае фатограф.
  • Базавая рэтуш – выдаленне часовых невялікіх недасканаласцяў скуры на буйных планах.
  • Фатограф не нясе адказнасці за знешні выгляд асобы, якая фатаграфуецца. Зменена колера адзення, карэкцыя макіяжу, формы твару і цела, выраўнанне загару не прадугледжана.
  • Браніраванне даты ажыццяўляецца пасля ўнясення перадаплаты памерам 100 злотых. Пры адмове ад фотасесіі пазней чым за 48 гадзін да планаванага часу здымак, перадаплата не вяртаецца.
  • Перанос даты па патрабаванні асобы, якая замаўляе фотаздымку, магчымы не пазней чым за 48 гадзін.
  • Час і/ці дзень правядзення фотасесіі можа быць перанесены па дамоўленасці паміж абодвума бакамі, калі гэта адбываецца з-за змен надвор'я ці надзвычайных сітуацый.
  • Калі вы не хочаце, каб вашыя фатаграфіі былі апублікаваны ў сацыяльных сетках і/ці на сайце фатографа для прасоўвання фотапаслуг, кошт паслугі павялічваецца на 50%.
  • Тэрміновая падрыхтоўка кадраў (сёння на сёння ці сёння на заўтра) абмяркоўваецца загадзя і павялічвае кошт паслугі на 30%.
  • Для сталых кліентаў (пасля трэцяй фотасесіі) прадугледжана зніжка 15%.

FAQs

ЯК ПАДРЫХТАВАЦЦА ДА ФОТАСЕСІІ?

Галоўная парада – выспацца напярэдадні і пакінуць свае турботы за межамі фотасесіі.

 

Падрыхтуйце свае ці чужыя фотаздымкі, якія вам падабаюцца. Мы разам іх паглядзім напярэдадні фотасесіі і вылучым настрой і атмасферу, якія хочацца атрымаць у выніку. А таксама абмяркуем месцы, дзе будзем здымацца.

ДЗЕ ПРАХОДЗІЦЬ ФОТАСЕСІЯ?

Як дасведчаны фотажурналіст, я магу здымаць амаль у любых месцах і ўмовах. Я прапаную фотасесіі ў вас дома ці ў раёне, дзе вы жывяце, на вуліцах і ў парках горада. Таксама магу правесці фотасесію ў студыі, і яе арэнда аплочваецца асобна (ад 75 да 200 злотых за гадзіну).

ЯК ПАДАБРАЦЬ ВОБРАЗ НА ФОТАСЕСІЮ?

Лепшы вобраз той, у якім вы сябе адчуваеце камфортна і ўпэўнена.

 

Падбярыце адзенне без буйных прынтоў і надпісаў, каб яны не адцягвалі ўвагу ад вашага твара. Для фотасесіі «на памяць» лепей падабраць адзенне спакойных колераў. Яркія і насычаныя колеры будуць добра глядзецца ў фотасесіях для сацыяльных сетак і блогаў, калі вы хочаце падкрэсліць вобразам нейкія сэнсы і ідэі. Можна падабраць 2-3 розныя вярхі, каб зрабіць больш разнапланавых фота.

 

Абутак абірайце той, які спалучаецца з адзеннем. Памятайце, што новы абутак можа вызваць дыскамфорт падчас фотасесіі і сапсаваць настрой.

 

Не абавязковы выдумляць нешта экзатычнае. Праз пэўны час вам будзе прыемней глядзець на сябе сапраўдную ці сапраўднага.